Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў пра павышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва з 11 траўня.
Цана паліва зноў вырасьце на 2 капейкі. Літар бэнзіну АІ-92-К5-Эўра будзе каштаваць 2,22 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,32 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 2,54 рубля, дызэльнага паліва — 2,32 рубля.
Гэта адзінаццатае павышэньне цэнаў на паліва з пачатку 2022 году. Папярэднія адбыліся 1, 9, 15, 22 і 29 сакавіка, затым — 4, 12, 19, 26 красавіка і 5 траўня; кожны раз таксама на 2 капейкі.
Пералічваем, колькі паліва можна купіць за сярэдні заробак (пасьля выплаты падаткаў, то бок нэта) у Беларусі і ў суседзяў. Падлікі станам на студзень, бо ня ўсе краіны апублікавалі больш сьвежыя зьвесткі аб заробках, цэны на паліва таксама студзеньскія, марка АІ-95.
- Расея — 941 літар
- Польшча — 902 літры
- Літва — 641 літар
- Латвія — 617 літраў
- Беларусь — 605 літраў
- Украіна — 482 літры