Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія банкі працягваюць уводзіць абмежаваньні, у тым ліку па плацяжах і пераводах


Банк Масква-Менск
Банк Масква-Менск

Шэраг беларускіх камэрцыйных банкаў пагоршылі стандарты абслугоўваньня насельніцтва. Зьмяненьні тычацца зьняцьця наяўных грошай у банкаматах, валютных пераводаў, правілаў карыстаньня онлайн-сэрвісамі.

«Белаграпрамбанк» абвясьціў аб прыпыненьні пераводаў у далярах і эўра празь міжнародную сыстэму «Залатая Карона». Стане немагчымым дадаваньне картак Visa «Белаграпрамбанку» ў расейскіх рублях у кашалькі Samsung Pay, Apple Pay, Garmin Pay. Па картах Visa «з тэхнічных прычын» недаступныя расходныя апэрацыі ў валюце. Кліенты могуць плаціць толькі ў расейскіх і беларускіх рублях.

26 красавіка банк увёў абмежаваньні на папаўненьне некаторых рублёвых картак Visa і Mastercard (да 500 рублёў у тыдзень на адну карту), а таксама на здыманьне наяўных грошай у банкаматах з картак замежных банкаў Mastercard і UnionPay International (таксама да 500 рублёў у тыдзень).

«Банк Дабрабыт» апавясьціў фізычных асоб аб прыпыненьні выпуску і перавыпуску з новым тэрмінам дзеяньня картак, аформленых да рахункаў у замежнай валюце.

У «БНБ-Банку» з 13 красавіка «часова прыпынена» магчымасьць зьняцьця наяўных з картак Visa і Mastercard замежных банкаў. З 18 красавіка апэрацыі па картках плацёжнай сыстэмы «МИР» замежных банкаў магчымыя толькі ў беларускіх рублях.

У той жа час «РРБ-Банк» паведаміў пра адмену (з 29 красавіка) ліміту на зьняцьце наяўных зь бягучых (разьліковых) банкаўскіх рахункаў для фізычных асоб у далярах ЗША і эўра. Ліміты былі ўстаноўленыя на ўзроўні 100 даляраў ЗША або 100 эўра за суткі.

«Прыёрбанк» з 29 красавіка перастаў падтрымліваць сэрвіс пераводаў беларускіх рублёў з картак замежных банкаў на свае карткі Visa і Mastercard. Пераводы ў замежнай валюце ажыцьцяўляюцца ў звычайным рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG