Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 2 траўня: Уладальніка друкарскага цэнтру ў Оршы затрымалі за сіня-жоўтыя значкі


Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.

За сіня-жоўтыя значкі затрымалі ўладальніка друкарскага цэнтру ў Оршы Дзяніс Сімановіча, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У мінулым месяцы да яго ў копі-цэнтар завіталі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Іхную ўвагу прыцягнулі некалькі значкоў з выяваю жоўтага поля з блакітным небам. Такія сувэніры Дзяніс пасьпеў таксама падарыць некалькім сваім знаёмым. Сімановіча дапыталі і адпусьцілі дадому.

Аднак 29 красавіка яго зноў запрасілі на гутарку, адкуль Дзяніс ужо не выйшаў. Ён пасьпеў патэлефанаваць блізкім і паведаміць, што яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за пікетаваньне.

У той жа час у копі-цэнтар працягваюць наведваць супрацоўнікі ГУБАЗ, іх цікавіць, якая прадукцыя там вырабляецца і што менавіта прадаюць людзям, паведамляюць праваабаронцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG