Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палуда: «Папраўкі ў заканадаўства за замах на акт тэрарызму — гэта нэрвовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі»


Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў двух чытаньнях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць сьмяротнае пакараньне за замах на акт тэрарызму. Матывы і магчымыя наступствы пракамэнтаваў беларускі праваабаронца.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда расказаў, што чакаць беларускаму грамадзтву ад новых паправак.

«У краіне, дзе ўвогуле не да законаў, мяркую, прынцып дзеяньня зьменаў па часе мусіць быць захаваны. Таму ўсе тыя сьпісы „кандыдатаў“ на новы „расстрэльны артыкул“, якія пасьпелі скласьці журналісты, ня будуць падпадаць пад яго. Дарэчы, артыкулу „Замах на тэрарыстычны акт“ у Крымінальным кодэксе няма. Ёсьць артыкул 289 „Акт тэрарызму“ і артыкул 14 „Замах на злачынства“. Яны павінны прымяняцца разам для такога абвінавачаньня.

Гэта робіцца на будучыню, паколькі ўлады па-ранейшаму лічаць, што менавіта цяжар пакараньня зьяўляецца стрымальным фактарам для росту злачыннасьці, своеасаблівай прафіляктыкай зьдзяйсьненьня тых ці іншых злачынстваў. Але гэта зусім ня так, бо рост злачыннасьці стрымлівае найбольш незваротнасьць пакараньня».

Аднак разам з гэтым рабіць вялікія высновы пакуль ня варта, лічыць Палуда. Трэба дачакацца поўнага тэксту закону.

«Думаю, што прыняцьце зьменаў у артыкул «Акт тэрарызму» — нэрвовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі. Несумненна, зьмены ў крымінальнае заканадаўства будуць выкарыстоўвацца ў першую чаргу для палітычнага перасьледу грамадзян.

Наперадзе працэдура ўзгадненьня паправак у Савеце Рэспублікі, затым падпісаньне іх Лукашэнкам. А далей павінна прайсьці 30 дзён з дня іх апублікаваньня. Дагэтуль у Беларусі прадугледжвалася сьмяротнае пакараньне паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэксу ў мірны час, і дадаткова паводле двух — у ваенны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG