Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 па 27 траўня ў Польшчы праходзяць манэўры з удзелам 18 тысяч вайскоўцаў з 20 краін


Польскія і амэрыканскія войскі бяруць удзел у сумесных вайсковых вучэньнях Defender-Europe. Польшча, 17 чэрвеня 2020 году
Польскія і амэрыканскія войскі бяруць удзел у сумесных вайсковых вучэньнях Defender-Europe. Польшча, 17 чэрвеня 2020 году

Паводле Міністэрства абароны Польшчы, вучэньні Defender Europe 2022 і Swift Response 2022, якія стартавалі 1 траўня, арганізаваныя Ўзброенымі сіламі ЗША для павышэньня гатоўнасьці і сумяшчальнасьці паміж саюзьнікамі і партнэрамі ЗША і NATO.

У вучэньнях DE22 у Польшчы, акрамя жаўнераў Польскага войска, бяруць удзел вайскоўцы з ЗША, Францыі, Швэцыі, Нямеччыны, Даніі і Вялікай Брытаніі, гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Польшчы.

У ходзе вучэньняў будзе праверана здольнасьць салдат да ўзаемадзеяньня ў сумеснай баявой апэрацыі.

Падкрэсьліваецца, што DE22 і SR 22 адносяцца да сэрыі цыклічных абарончых вучэньняў — яны не накіраваныя супраць якой-небудзь краіны і не зьвязаныя зь бягучай геапалітычнай сытуацыяй у рэгіёне.

Працэс нацыянальнага і міжнароднага плянаваньня для іх пачаўся ў 2021 годзе.

Сумесныя вучэньні павышаюць бясьпеку ўсходняга флянгу і служаць для адпрацоўкі ў адпаведнасьці са стандартамі NATO парадку прымяненьня войскаў і іх адаптацыі да новых выклікаў сучаснага поля бою і стрымліваньня патэнцыйнага агрэсара.

У заяве Міністэрства абароны Польшчы адзначаецца, што DEFENDER-Europe 22 дэманструе непахісную прыхільнасьць ЗША і NATO, і зьяўляецца яскравым прыкладам калектыўных магчымасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG