Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «Азоўсталі» эвакуявалі першую групу цывільных


Цывільны жыхар, які пакінуў тэрыторыю каля мэталюргічнага завода "Азоўсталь" у Марыюпалі, размаўляе з расейскімі вайскоўцамі
Цывільны жыхар, які пакінуў тэрыторыю каля мэталюргічнага завода "Азоўсталь" у Марыюпалі, размаўляе з расейскімі вайскоўцамі

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пацьвердзіла, што зараз ідзе апэрацыя па эвакуацыі грамадзянскіх людзей з «Азоўсталі».

Прэс-сакратар ААН па гуманітарных пытаньнях Савіяна Абрэу сказаў агенцтву AP, што людзі спрабуюць вывезьці сумесна зь Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа і ў каардынацыі з украінскімі і расейскімі чыноўнікамі.

Ён назваў сытуацыю «вельмі складанай» і сказаў, што ня будзе паведамляць больш падрабязнасьцей.

Па дадзеных ААН, каля 1000 мірных жыхароў жывуць у хованках пад мэталюргічным заводам «Азоўсталь».

Пачатак эвакуацыі мірных жыхароў з «Азоўсталі« пацьвердзіў і прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Першая група каля 100 чалавек ужо накіроўваецца на тэрыторыю, падкантрольную ўраду Украіны.

»Пачалася эвакуацыя мірных жыхароў з «Азоўсталі». Першая група каля 100 чалавек ужо накіроўваецца на падкантрольную зону. Заўтра мы іх сустрэнем у Запарожжы. Дзякуй нашай камандзе! У цяперашні час яны разам з прадстаўнікамі ААН працуюць над эвакуацыяй іншых грамадзян з завода», – напісаў Зяленскі ў Twitter.

Гарадзкая рада Марыюпаля анансавала магчымую эвакуацыю 1 траўня мірнага насельніцтва з Марыюпалю ў Запарожжа.

Напярэдадні намесьнік камандзіра палка «Азоў», які ўдзельнічае ў абароне Марыюпалю, Сьвятаслаў Паламар паведаміў, што для эвакуацыі з завода «Азоўсталь» перадалі 20 жанчын і дзяцей. Пры гэтым на тэрыторыі завода застаюцца параненыя ў выніку абвалу ваеннага палявога шпіталя, а таксама яшчэ сотні мірных жыхароў.

Марыюпаль быў ачэплены расейскімі войскамі яшчэ ў першыя некалькі сутак шырокамаштабнага ўварваньня Расеі, якое пачалося 24 лютага. Украінскія падразьдзяленьні супраціўляюцца ў прыазоўскім горадзе ўжо другі месяц. Цяпер працягваюцца спробы вывезьці з горада грамадзянскіх і параненых вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG