Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон абвінаваціў Пуціна ў «амаральнасьці» і «жорсткасьці»


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін

Прэс-сакратар міністэрства абароны ЗША Джон Кэрбі падчас брыфінгу з журналістамі 29 красавіка рэзка выказаўся аб палітыцы Уладзіміра Пуціна ў адносінах да Ўкраіны.

У прыватнасьці ён назваў «дзіўнымі» і «недарэчнымі» заявы Расеі аб пагрозах з боку ЗША і краін Захаду, а таксама аб нацыстах ва Ўкраіне. Кэрбі лічыць, што агрэсарам у цяперашняй сытуацыі выступае сама Расея.

«Цяжка суаднесьці гэтую рыторыку з тым, што ён (Уладзімір Пуцін) насамрэч робіць ва Ўкраіне: нявінных людзей забіваюць стрэламі ў патыліцу, зьвязваюць ім рукі за сьпінай, забіваюць цяжарных жанчын, бамбуюць шпіталі. Я маю на ўвазе, гэта проста адсутнасьць усякага сумленьня», — заявіў прадстаўнік Пэнтагону.

Кэрбі абвінаваціў Пуціна ў «амаральнасьці» і «жорсткасьці», дадаўшы, што яму цяжка глядзець на падзеі ва Ўкраіне і думаць, што маральны чалавек і разважлівы, сьпелы лідэр мог бы апраўдаць гэта і так паступіць.

«Я не магу гаварыць пра яго псыхалёгію, але я думаю, што мы ўсе можам гаварыць пра яго амаральнасьць», — сказаў Джон Кэрбі.

Пасол Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў назваў выказваньні Пэнтагону на адрас Расеі «абразьлівымі» і «непрымальнымі», заснаванымі на «пахабнай хлусьні ўкраінскіх уладаў». ЗША, на думку Антонава, не заўважаюць злачынстваў кіеўскага рэжыму.

  • У сакавіку 2022 году прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што лічыць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна «ваенным злачынцам». У адказ прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў назваў «недапушчальнай і недаравальнай гэткую рыторыку кіраўніка дзяржавы, ад бомбаў якога загінулі сотні тысяч людзей ва ўсім сьвеце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG