Унутраныя войскі змогуць прымяняць баявую і спэцыяльную тэхніку для спыненьня масавых беспарадкаў і групавых парушэньняў грамадзкага парадку альбо дзеяньняў, накіраваных на разбурэньне або зьнішчэньне маёмасьці ўсіх формаў уласнасьці, піша БелТА.
Вайскоўцы УВ надзяляюцца правам на прымяненьне зброі ў дачыненьні асоб, якія ўдзельнічаюць у групавым або ўзброеным нападзе на вайсковы нарад ці каравульнае памяшканьне, якія спрабуюць незаконна пракрасьціся на тэрыторыю аб’ектаў, што ахоўваюцца, або зьбегчы пасьля такой спробы.
Асноўнымі задачамі ўнутраных войскаў прызнаюцца ўдзел у ахове грамадзкага парадку, забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі, бясьпекі ахоўваемых асобаў і ахоўных абʼектаў, рэжыму надзвычайнага становішча, вайсковага становішча, прававога рэжыму ў зоне правядзеньня контртэрарыстычнай апэрацыі, мерапрыемствах па ўзмацненьні дзяржаўнай мяжы.