Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ трох жыхароў Гомля асудзілі за ўдзел у пратэстах


Суд у Гомлі
Суд у Гомлі

Трох жыхароў Гомля асудзілі за ўдзел у пратэстах, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

25 красавіка суд Цэнтральнага раёну Гомля (судзьдзя Алеся Осіпава) прызнала вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) палітвязьня Віктара Прусава, а таксама Аляксея Гайшуна і Юрыя Бельскага. Усім прысудзілі паўтара года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Паколькі Прусаў раней быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі за гвалт у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК), яго канчатковы тэрмін зьняволеньня склаў тры з паловай гады ў калёніі строгага рэжыму.

Першы раз 47-гадовага Прусава затрымалі 27 верасьня 2020 году падчас адной з акцый пратэсту ў Гомлі. У ІЧУ яму паведамілі аб узбуджэньні крымінальнай справы за супраціў супрацоўнікам міліцыі (арт. 363). Потым справу закрылі, аднак пракуратура вярнула яе на дасьледаваньне, падчас якога абвінавачаньне перакваліфікавалі па арт. 364 КК. Прусава зноў узялі пад варту 17 чэрвеня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG