Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны: норму аб імкненьні ў NATO з Канстытуцыі ня выключаць


Руслан Стэфанчук
Руслан Стэфанчук

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Руслан Стэфанчук заявіў, што з Канстытуцыі краіны ня будуць выключацца палажэньні аб імкненьні Ўкраіны ўступіць у Эўразьвяз і NATO, нават калі на перамовах з Расеяй і іншымі краінамі будуць дасягнутыя дамоўленасьці аб пасьляваенных гарантыях бясьпекі для Ўкраіны.

Па словах Стэфанчука, гарантыі павінны забясьпечыць бясьпеку краіны зараз, а запіс у Канстытуцыі — гэта бачаньне будучыні, якое па сутнасьці носіць дэкляратыўны характар.

Раней той жа Стэфанчук дапускаў магчымасьць зьмены Канстытуцыі ў выпадку дасягненьня дамоўленасьцяў аб гарантыях і нэўтральным статусе Ўкраіны. Украінская дэлегацыя падчас апошніх на цяпер вочных перамоваў з Расеяй у канцы сакавіка ў Стамбуле перадала адпаведны праект. З таго часу, аднак, ніякага прагрэсу на перамовах не назіраецца.

У вялікім інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе» Стэфанчук расказаў шэраг падрабязнасьцяў наконт пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Паводле яго, «да апошняга ніхто ня верыў, што пачнецца поўнамаштабная вайна», нягледзячы на папярэджаньні выведак і палітыкаў заходніх краін. «Мы грунтаваліся і на дадзеных нашай выведкі, і на іншай інфармацыі, што яны не наважацца на поўнамаштабную вайну», — сьцьвярджае Стэфанчук.

Па словах старшыні Вярхоўнай Рады, раніцай 24 лютага, калі пачалося ўварваньне, кіраўніцтва Ўкраіны дамовілася, што застанецца ў Кіеве: «Калі будзе трэба, возьмем у рукі аўтаматы і будзем бараніць сваю краіну». Пры гэтым на выпадак удараў з мэтай зьнішчэньня лідэраў краіны трое кіраўнікоў Вярхоўнай Рады дамовіліся знаходзіцца ў розных месцах. Сам парлямэнт, нават калі расейскія войскі стаялі ў прадмесьцях Кіева, некалькі разоў зьбіраўся на паседжаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG