Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску маладых людзей судзяць за пэрформанс на могілках з партрэтам Лукашэнкі


Суд Віцебскага раёну
Суд Віцебскага раёну

Ім пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Справу пачалі разглядаць 25 красавіка ў судзе Віцебскага раёну, судзьдзя Міхаіл Зубеня, паведамляе «Наша ніва».

У справе праходзяць чацьвёра маладых людзей: тры жанчыны і адзін мужчына.

Ірыне Пярцовай і Кацярыне Макарэвіч па 27 гадоў, Юліі Лабуновай — 34, Арцёму Латышаву — 29. Усе яны знаходзяцца пад вартай зь верасьня 2021 году і правялі 7 месяцаў за кратамі ў чаканьні суду.

У чым падазраюць

Паводле сьледзтва, гэтыя людзі «выбіралі асабліва цынічную і абразьлівую форму выказваньня сваіх палітычных перакананьняў», праводзілі лякальныя акцыі, здымалі іх на відэа, а ролікі публікавалі ў інтэрнэце.

У чэрвені 2021 яны зьнялі відэаролік, у якім разьбілі бэйсбольнай бітай кінэскоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй дзяржаўнага журналіста, запісвалі відэа, як паляць асобнікі дзяржаўных газэт.

А ў жніўні 2021 году маладзёны зладзілі акцыю на віцебскіх могілках. На адну з магілаў яны паставілі партрэт Лукашэнкі і выпілі шампанскага. Празь месяц удзельнікаў пэрформансу затрымалі.

У абвінавачаньні артыкулы аб хуліганстве, учыненым групай асобаў (арт. 339 частка 2 КК), апаганьваньні збудаваньняў і псаваньні маёмасьці (арт. 341) і артыкул 342 (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Маладым людзям пагражае да 6 гадоў калёніі.

Ірына Пярцова мае дзіця, малое дзіця ёсьць і ў Юліі Лабуновай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG