Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Шры-Лянкі страляла па пратэстоўцах: адзін чалавек загінуў


Акцыя пратэсту ў сталіцы Шры-Лянкі Калёмба, красавік 2022 г.
Акцыя пратэсту ў сталіцы Шры-Лянкі Калёмба, красавік 2022 г.

Прынамсі адзін чалавек быў забіты паліцыяй з ужываньнем агнястрэльнай зброі супраць дэманстрантаў на Шры-Лянцы.

Паліцыя Шры-Ланкі адкрыла агонь з баявой зброі, каб разагнаць дэманстрантаў, забіўшы аднаго чалавека і параніўшы дзесяць, піша Reuters.

У шпіталі трапілі 12 удзельнікаў акцыі, двое зь якіх у цяжкім стане. Паводле паліцыі, у выніку сутыкненьняў у горадзе Рамбукана пацярпелі некалькі сілавікоў. Паліцыя адкрыла агонь, калі пратэстоўцы адмовіліся разблякаваць важны чыгуначны вузел.

Пратэсты на Шры-Лянцы працягваюцца ўжо некалькі тыдняў на фоне цяжкіх перамоваў паміж уладамі дзяржавы і МВФ аб пераадоленьні дэфіцыту важных тавараў і доўгатэрміновых адключэньняў электраэнэргіі.

Раней Шры-Лянка абвясьціла дэфолт замежнага доўгу. Міністэрства фінансаў заявіла, што дзяржава часова прыпыняе выплаты замежнай запазычанасьці, у тым ліку па крэдытах іншых краін, бо абмежаваныя валютныя рэзэрвы зараз неабходныя для імпарту асноўных тавараў, такіх як паліва.

Крызіс на Шры-Лянцы пачаўся ў выніку пандэміі каранавірусу, якая пазбавіла краіну даходаў ад турызму і грашовых пераказаў. У выніку Шры-Лянка ня здолела імпартаваць тавары першай неабходнасьці, і ўрад увёў шырокую забарону на імпарт, каб падтрымліваць свае валютныя рэзэрвы і выкарыстоўваць іх для абслугоўваньня запазычанасьці, якое краіна ўжо пратэрміноўвае.

На востраве адчуваецца востры дэфіцыт харчаваньня і паліва, працяглыя штодзённыя адключэньні электраэнэргіі. Людзі стаяць у доўгіх чэргах, каб купіць дэфіцытныя запасы бэнзіну, газу і ґазы для пліт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG