Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Львове арыштаваў Медзьведчука


Віктар Медзьвядчук
Віктар Медзьвядчук

Былому сустаршыні партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», народнаму дэпутату Ўкраіны Віктару Медзьведчуку суд абраў меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай бяз права ўнясеньня закладу.

У Лычакіўскім раённым судзе Львова нагадалі, што 10 студзеня Медзьведчука зьмясьцілі пад хатні арышт з забаронай на выхад з дому, але 26 лютага яго не было па месцы жыхарства. 27 лютага стала вядома, што Віктар Медзьвядчук уцёк з-пад хатняга арышту, пад якім ён знаходзіўся ў некалькіх працэсах, у тым ліку аб дзяржаўнай здрадзе.

2 сакавіка Медзьвядчук быў абвешчаны ў дзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны вышук.

Вечарам 12 красавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў аб затрыманьні Віктара Медзьведчука. Пазьней ён прапанаваў абмяняць затрыманага на захопленых расейцамі ўкраінцаў.

Першапачаткова Расея не сьпяшалася камэнтаваць затрыманьне Медзьведчука. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што інфармацыя патрабуе дадатковай праверкі. Аднак 13 красавіка ён патлумачыў, што «Медзьвядчук не зьяўляецца грамадзянінам Расеі і ня мае ніякага дачыненьня да спэцапэрацыі». Аднак, паводле Пяскова, Расея «несумненна сочыць за лёсам Медзьведчука» і «заклікае да гэтага эўрапейскіх палітыкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG