Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна заяўляе пра кібэратаку на аб’екты энэргетычнай інфраструктуры


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Украінскія ўлады кажуць, што прадухілілі спробу вывесьці з ладу абʼекты энэргетычнай інфраструктуры, якія зазналі кібэратаку з боку расейскіх хакераў.

Па дадзеных уладаў, як перадае BBC, хакеры ўпершыню праніклі ўнутр энэргасыстэм у лютым. Затым яны паспрабавалі актываваць шкоднае праграмнае забесьпячэньне, якое магло прывесьці да адключэньня крыніц электрычнасьці.

Сьцьвярджаецца, што кібэратаку ажыцьцявіла хакерская групоўка Sandworm: яна зьвязаная з расейскай вайсковай выведкай і раней ужо праводзіла шэраг апэрацый (Крэмль заўсёды адмаўляў гэта).

У 2015 годзе гэтая група ажыцьцявіла кібэратаку на кампаніі энэргетычнага сэктару ва Ўкраіне (што прывяло да адключэньня электрастанцый). Гэтым разам, як заяўляюць улады, хакерам не ўдалося ажыцьцявіць свае пляны.

Украіна зазнала сэрыю кібэратак напярэдадні і пасьля пачатку расейскага ўварваньня і абаранілася ад іх больш пасьпяхова, чым прадбачылі экспэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG