Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэргі ў крамах JYSK у Беларусі, якая абвясьціла пра сыход з краіны. Відэа


8 красавіка дацкая кампанія JYSK (тавары для дому) апублікавала на сваім сайце абвестку ад прыпыненьні працы ў Беларусі.

Кампанія паведаміла, што прыпыняе працу крамаў і вэб-сайту ў Беларусі з 18 красавіка. На сайце цяпер можна толькі праглядаць тавары, але онлайн-замовы ўжо недаступныя.

Яшчэ зь вечара ў беларускіх крамах JYSK пачалі ўтварацца чэргі з пакупнікоў, а раніцай 9 красавіка ў адной зь менскіх крамаў утварылася вялікая чарга.

Падобныя чэргі, але яшчэ ў большым маштабе, былі ў Расеі, калі абвясьціла аб сваім сыходзе з краіны швэдзкая IKEA (у Беларусь яна так і не прыйшла афіцыйна)

Агулам у Беларусі 10 крамаў JYSK: пяць у Менску і па адной у Бабруйску, Берасьці, Горадні, Магілёве, Маладэчна і Пінску. Раней дацкі рытэйлер сышоў з расейскага рынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG