Праз шэсьць тыдняў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне прадстаўніцтва ЭЗ адновіць працу ў Кіеве. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў ЭЗ Жузэп Бурэль падчас паездкі з кіраўніком Эўракамісіі ў Кіеў, паведамляе «Європейська правда» са спасылкай на Spiegel.
Амбасадар ЭЗ ва Ўкраіне Маці Маасікас прыбыў у Кіеў. Ён адновіць працу ва ўкраінскай сталіцы зь невялікай камандай.
Прадстаўніцтва Эўразьвязу было цалкам эвакуаванае на наступны дзень пасьля пачатку вайны, і з таго часу асноўная каманда працуе ў Жэшаве на поўдні Польшчы.
У пятніцу раніцай старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен апублікавала фота, на якім яе дэлегацыя накіроўваецца ў Кіеў.