ЗША, у прыватнасьці, выдзелілі на ваенную дапамогу Ўкраіне агулам ужо 1,7 млрд даляраў з моманту ўварваньня Расеі 24 лютага, паведамляе ведамства.
Амэрыканская ваенная дапамога Ўкраіне ўключае:
- больш за 1 400 ЗРК Stinger,
- звыш 5 000 супрацьтанкавых сыстэм Javelin,
- больш за 7 000 іншых сыстэм для выкарыстаньня супраць бранятэхнікі,
- сотні бесьпілётнікаў Switchblade,
- звыш 7 000 адзінак стралковай зброі,
- больш за 50 млн боепрыпасаў,
- 45 тысяч шлемаў і бронекамізэлек,
- ракетныя сыстэмы зь лазэрным навядзеньнем,
- бесьпілётнікі Puma,
- чатыры радары для сачэньня за БПЛА,
- чатыры супрацьмінамётныя радыёлякацыйныя сыстэмы,
- браняваныя бездарожнікі,
- прыборы начнога бачаньня, цеплавізійныя сыстэмы, оптыку,
- тактычныя абароненыя сыстэмы сувязі,
- камэрцыйныя паслугі спадарожнікавай здымкі,
- ахоўны рыштунак для сапэраў,
- мэдыцынскія прылады, у тым ліку аптэчкі першай дапамогі.