Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб нацыяналізацыі маёмасьці грамадзянаў РФ і калябарантаў


Вярхоўная Рада Ўкраіны
Вярхоўная Рада Ўкраіны

Вярхоўная Рада Ўкраіны сёньня ўхваліла закон, што вызначае парадак нацыяналізацыі маёмасьці, якая належыць грамадзянам Расеі і ўкраінцам, якія публічна займаюць бок Расеі ў вайне з Украінай

Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда» са спасылкай на першага намесьніка старшыні падатковага камітэту ўкраінскага парлямэнту Яраслава Жалезьняка.

Ухвалены закон уносіць зьмены ў раней прыняты закон «Аб асноўных прынцыпах прымусовага адбіраньня ва Ўкраіне аб’ектаў права ўласнасьці Расейскай Фэдэрацыі і яе рэзыдэнтаў» і фактычна пашырае яго дзеяньне таксама на:

  • фізычных асобаў — грамадзянаў РФ;
  • асобаў, якія не зьяўляюцца грамадзянамі РФ, але маюць шчыльную сувязь з агрэсарам (маюць у РФ месца жыхарства або займаюцца там асноўнай дзейнасьцю );
  • юрыдычных асобаў (іх філіялаў і прадстаўніцтваў), якія працуюць ва Ўкраіне, але бэнэфіцыярам якіх зьяўляецца РФ;
  • юрыдычных асобаў ва Ўкраіне, у якіх РФ валодае наўпрост або ўскосна доляй у капітале або зьяўляецца заснавальнікам / бэнэфіцыярам.

Акрамя таго, пад дзеяньне закону могуць падпасьці фізычныя або юрыдычныя асобы незалежна ад грамадзянства і месца жыхарства, якія публічна адмаўляюць або падтрымліваюць учыненьне збройнай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны.

Нацыяналізаваць можна маёмасьць кампаніяў і грамадзянаў, якія падтрымліваюць устанаўленьне і зацьвярджэньне часовай акупацыі часткі тэрыторыі Ўкраіны, якія не спынілі ажыцьцяўленьня сваёй эканамічнай дзейнасьці на тэрыторыі РФ у пэрыяд дзеяньня ваеннага становішча ва Ўкраіне.

Акрамя таго, закон адзначае, што ўсю нацыяналізаваную маёмасьць накіруюць «у лік будучых рэпарацый на карысьць Украіны, адносна якой учыненая агрэсія з боку Расейскай Фэдэрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG