Лаўроў сустрэўся з кіраўніком МЗС у талібанскім урадзе Афганістану Амірам Ханам Мутакі падчас трэцяй міністэрскай канфэрэнцыі ў Кітаі краін — суседзяў Афганістану (гэта Расея, КНР, Іран, Пакістан, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан).
Сяргей Лаўроў абвясьціў аб акрэдытацыі ў Расеі першага дыплямата ўраду талібаў.
«У мінулым месяцы прыбыў у Маскву першы афганскі дыплямат, накіраваны новымі ўладамі, атрымаў акрэдытацыю ў нашым міністэрстве», — сказаў ён у чацьвер.
На думку кіраўніка расейскага МЗС, нягледзячы на «недахоп кіраўніцкага досьведу, фінансава-эканамічныя абмежаваньні, палітыка-дыпляматычны ціск з боку ЗША і іх хаўрусьнікаў, новай адміністрацыі Афганістану ў цэлым удаецца даваць рады трыманьню дзяржавы на плаве».
- Рух «Талібан» рашэньнем Вярхоўнага суду РФ у 2003 годзе быў прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй і забаронены на тэрыторыі Расеі. «Талібан» на тле вываду войскаў ЗША і NATO з Афганістану ў жніўні захапіў практычна бяз бою амаль усе правінцыі краіны. 15 жніўня талібы без баёў завалодалі Кабулам, пасьля чаго зь яго ўцёк прэзыдэнт Ашраф Гані і чальцы яго кабінэту.