Украіну прадстаўлялі больш за 20 артыстаў, сярод якіх Monatik, Тина Кароль, Океан Эльзы, Jamala, Go_A, ДахаБраха, Один в каноэ, alyona alyona, Антитела, Alina Pash, Dakh Daughters і іншыя.
Трансьляцыя этэру ішла з Варшавы, на базе польскага тэлеканалу TVP. Яго рэтрансьлявалі тэлеканалы 20 краін Эўропы і сьвету, стрымінгавыя сэрвісы і сацсеткі. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ўкраінцам, якія пацярпелі ад агрэсіі РФ.