Пра гэта паведаміла расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС. Справу пачалі за распаўсюд нібыта хлусьлівай інфармацыі пра дзеяньні Ўзброеных сілаў Расеі.
На пачатку сакавіка Аляксандар Няўзораў у інтэрвію Свабодзе разважаў пра вайну ва Ўкраіне, будучыню расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, санкцыі супраць Расеі, моц украінскай арміі, а таксама адказваў на пытаньні, ці ёсьць у беларусаў віна перад украінцамі.
Аляксандар Няўзораў ад савецкага часу выступаў у падтрымку ўлады, чатыры разы абіраўся ў Дзяржаўную думу Расеі і яшчэ ў 2012 годзе быў даверанай асобай Пуціна на расейскіх прэзыдэнцкіх выбарах. Аднак ён асудзіў анэксію Крыму Расеяй і ў апошнія гады выступае з жорсткай крытыкай расейскіх уладаў.