Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы спыняе дачыненьні зь Беларусьсю


Пры гэтым Рада Эўропы працягне «ўмацоўваць дачыненьні зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй у выгнаньні, аддаючы асаблівую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам».

Рашэньне прынятае сёньня на паседжаньні Камітэту міністраў Рады Эўропы ў Страсбуры.

Паўтарыўшы сваё асуджэньне актыўнага ўдзелу Беларусі ў агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны, удзельнікі паседжаньня, сярод іншага, пастанавілі:

  • прыпыніць права Беларусі ўдзельнічаць у якасьці назіральніка або ў любой іншай якасьці ў пасяджэньнях і дзейнасьці Камітэту міністраў, Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў або ў іх дапаможных органах;
  • пазбавіць Беларусь права ўдзельнічаць у якасьці асацыяванага сябра ў працы Эўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права;
  • прапанаваць Генэральнаму сакратару ўжыць неабходныя захады для адкліканьня запыту аб перарэгістрацыі Інфармацыйнага пункту Рады Эўропы ў Менску;
  • неадкладна прыпыніць доступ у офіс, які знаходзіцца ў памяшканьні Рады Эўропы, дадзены прадстаўніку Беларусі, і прапанаваць Генэральнаму сакратару ўжыць неабходныя захады ў гэтай сувязі;
  • прыпыніць усялякае тэхнічнае супрацоўніцтва зь Беларусьсю, але палепшыць адносіны Арганізацыі зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй у выгнаньні, аддаючы асаблівую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG