Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Айцішніка Падрэза асудзілі на 7 гадоў калёніі за зьліў дадзеных пра сілавікоў


Сьледчы ізалятар №1 ГУУС Менску
Сьледчы ізалятар №1 ГУУС Менску

Судовая калегія па крымінальных справах Менскага гарадзкога суду вынесла прысуд пра справе палітвязьня, IT-адмыслоўца Дзьмітрыя Падрэза, суд прызначыў яму пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 7 гадоў з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Падрэза абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы), арт.364 (Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Старшыняваў на судзе судзьдзя Сяргей Хрыпач.

Дзьмітры Падрэз быў затрыманы 15 ліпеня 2021 году за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі». Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА № 1 Менску.

Прысудам суду з абвінавачанага Падрэза на карысьць траіх пацярпелых, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя, спагнана матэрыяльнае пакрыцьцё маральнай шкоды ў памеры 11 000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG