Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палонныя расейскія вайскоўцы будуць працаваць над аднаўленьнем эканомікі Ўкраіны


Яўген Енін
Яўген Енін

Пра гэта першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін сказаў у этэры ўкраінскай тэлевізіі.

Яўген Енін запэўніў, што клопат аб ваеннапалонных ня ляжа цяжарам на ўкраінскую эканоміку.

«Абсалютна не. Мы будзем выкарыстоўваць у гэтым пляне ўсе магчымасьці, якія даюць нам Жэнэўскія канвэнцыі, гэта значыць выкарыстаньне працоўнай сілы і таму падобнае. Гэта значыць, усе гэтыя людзі будуць потым працаваць, каб аднавіць эканоміку Ўкраіны».

У той жа час Енін запэўніў, што Ўкраіна будзе няўхільна прытрымлівацца ўсіх нормаў міжнароднага гуманітарнага права.

«Гэта тое, што адрозьнівае нас ад расейскага агрэсара», — сказаў ён.

7 сакавіка міністар унутраных спраў Дзяніс Манастырскі заявіў, што ўсіх палонных расейцаў вывезуць і будуць утрымліваць у адным месцы. Паводле прэс-прадстаўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксея Арастовіча, колькасьць расейскіх ваеннапалонных ужо настолькі вялікая, што патрабуецца стварэньне лягераў для іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG