Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расею пазбавілі права экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі


Драўніна каля заводу па вырабе трэсаку Глуску Магілёўскай вобласьці у сакавіку 2019 году
Драўніна каля заводу па вырабе трэсаку Глуску Магілёўскай вобласьці у сакавіку 2019 году

Рашэньне набывае моц з 14 сакавіка.

8 сакавіка 2022 года Міжнародная рада дырэктараў FSC (міжнароднай арганізацыі, якая адказвае за выкананьне стандартаў у кіраваньні лясамі), прыняла рашэньне прыпыніць сэртыфікацыю на экспарт прадукцыі дрэваапрацоўкі і лясной гаспадаркі Беларусі і Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Рашэньне набывае моц з 14 сакавіка. Падставай для прыняцьця гэтага рашэньня сталі агрэсія Расеі і Беларусі ў адносінах да Украіны, а таксама рэпрэсіі ў адносінах да работнікаў гэтай сфэры ў Беларусі.

Выдача сэртыфікатаў можа быць адноўлена, як толькі абставіны ў Беларусі дазволяць праводзіць аб’ектыўную і бесстароньнюю ацэнку сытуацыі бяз шкоды для бясьпекі ўцягнутых асоб і калі спыніцца агрэсія ў дачыненьні да Ўкраіны.

Прадукцыя дрэваапрацоўкі — адна з ключавых для беларускага экспарту. За мінулы год Беларусь экспартавала драўніны і вырабаў зь яе на 2,3 мільярда даляраў, па падліках Белстату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG