Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Сілавікі пагражаюць вязьням Валадаркі, блогера Канавалава зьмясьцілі ў карцэр


Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску
Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску

У Беларусі па стане на 26 лютага прызнана 1078 палітвязьняў.

Палітвязьня Алега Канавалава зьмясьцілі ў карцэр на 7 сутак

Пра гэты паведамляюць праваабаронцы. 26-гадовы Алег Канавалаў — уладальнік ютуб-канала «Третий регион Беларусь», быў затрыманы 10 студзеня 2022 года і ўтрымліваецца ў СІЗА Гомеля.

Яго абвінавачваюць у тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і «разьмяшчаў у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваў супраціў прадстаўнікам улады». Таксама яму ў віну ставяць «цынічныя камэнтары» пра замінулага супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка.

Зьявілася інфармацыя аб пагрозах сілавікоў палітвязьням Валадаркі

Тэлеграм-канал АЧК-Беларусь інфармуе, што адзін з анархістаў, які ўтрымліваецца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, змог перадаць аб пагрозах сілавікоў у адрас палітвязьняў. Паводле яго слоў, калі стала вядома пра баявыя дзеяньні ва Украіне, міліцыянты заявілі, што нібыта «будуць расстрэльваць палітвязьняў без суда і сьледзтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG