Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны заклікала міжнародную супольнасьць не прызнаваць рашэньняў РФ аб незалежнасьці «ЛДНР»


Вярхоўная Рада Ўкраіны
Вярхоўная Рада Ўкраіны

Вярхоўная Рада заклікала міжнародную супольнасьць не прызнаваць любых рашэньняў Расеі, якія будуць тычыцца незалежнасьці незаконных утварэньняў на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, за прыняцьце адпаведнай пастановы прагаласаваў 331 з 369 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сэсійнай зале.

Размова ідзе пра пастанову аб звароце ВР да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Эўрапейскай камісіі, Эўрапейскага парлямэнту, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі NATO, урадаў і парлямэнтаў замежных дзяржаў наконт непрызнаньня незалежнасьці незаконных утварэньняў на часова акупаваных раёнах.

У звароце адзначаецца, што Вярхоўная Рада рашуча асуджае любыя спробы Расейскай Фэдэрацыі прызнаць (легалізаваць) незалежнасьць незаконных утварэньняў, якія прадстаўляюць акупацыйную адміністрацыю РФ, створаную ёю на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

У сувязі з гэтым ВР зьвяртаецца да названых сусьветных арганізацыяў і заклікае пацьвердзіць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і недатыкальнасьць яе ў міжнародна прызнаных межах; не прызнаваць любыя рашэньні Расеі, якія будуць тычыцца прызнаньня незалежнасьці незаконных утварэньняў на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG