Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За содні заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг страціў 29,7 мільярда даляраў


Марк Цукербэрг
Марк Цукербэрг

Заснавальнік кампаніі Meta (якая раней называлася Facebook) Марк Цукербэрг апусьціўся на 12-е месца ў сьпісе найбагацейшых людзей сьвету пасьля зьніжэньня цаны акцыяў ягонай кампаніі ў чацьвер.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на часопіс Forbes, які вядзе рэйтынг мільярдэраў у рэальным часе.

Цяпер багацьце Цукербэрга ацэньваецца ў 84,8 мільярда даляраў. За суткі ён страціў 29,7 мільярда даляраў (25,9% свайго багацьця).

Такое скарачэньне капіталу кіраўніка Meta — адно з самых буйных у гісторыі, Цукербэрга ў гэтым сьпісе антырэкордаў апярэджвае, верагодна, толькі Ілан Маск, піша часопіс. Летась кіраўнік Tesla страціў за суткі 33 мільярды даляраў. Цукербэрг уваходзіў у дзясятку найбагацейшых людзей сьвету з 2015 году, адзначае тэлекампанія CNBC.

У рэйтынгу мільярдэраў агенцтва Bloomberg Цукербэрг займае 10-е месца з капіталам у 89,6 мільярда даляраў. Паводле гэтага рэйтынгу, мільярдэр страціў учора 31 мільярд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG