Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пад рэпрэсіі трапіла арганізацыя, якая падтрымлівае народы на мяжы зьнікненьня


Надпіс на будынку ў Маскве, дзе месьціцца закрытая ўладамі Расеі праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял», якую таксама прызнавалі замежным агентам
Надпіс на будынку ў Маскве, дзе месьціцца закрытая ўладамі Расеі праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял», якую таксама прызнавалі замежным агентам

Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў рэестар «замежных агентаў» алтайскую грамадзкую арганізацыю «Туба калык», мэта якой, паводле інфармацыі на яе афіцыйным сайце, захаваньне культуры, традыцый і мовы тубаляраў — малалікага народа, які пражывае на поўначы Алтайскай рэспублікі.

Арганізацыя, якая выдавала тубаларскія слоўнікі, гутаркі і азбукі для дзяцей, а таксама асьвятляла праблемы, зь якімі сутыкаюцца іншыя малыя народы, дзейнічала з 2013 году.

Закон аб замежных агентах быў прыняты ў Расеі ў 2012 годзе. Ён дазваляе ўладам прызнаваць «замежным агентам» любую некамэрцыйную арганізацыю, якая атрымала нават мінімальную суму з-за мяжы і вядзе, з пункту гледжаньня ўладаў, палітычную дзейнасьць.

Крытэры, паводле якіх вызначаецца такая дзейнасьць, у законе дакладна ня вызначаны, што дазваляе ўладам перасьледаваць незалежныя СМІ, арганізацыі, якія працуюць у галіне асьветы, культуры, аховы здароўя і экалёгіі. Пры гэтым за дзевяць гадоў існаваньня закону некалькі разоў узмацнялі яго жорсткасьць, пашырыўшы яго дзеяньне ня толькі на арганізацыі, але і на прыватных асоб. Парушальнікаў закону, якія працягваюць сваю дзейнасьць без спэцыяльных маркіровак, штрафуюць на сотні тысяч расейскіх рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG