Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады забаранілі працу ў краіне нямецкай мэдыякарпарацыі Deutsche Welle


Расейскія ўлады забаранілі вяшчаньне ў краіне нямецкай мэдыякарпарацыі Deutsche Welle, пазбавілі яе карэспандэнтаў акрэдытацыі і закрылі карпункт у Маскве. Гэта зроблена ў адказ на забарону вяшчаньня ў Нямеччыне дзяржаўнага расейскага тэлеканалу RT.

Дзеяньні супраць мэдыякарпарацыі названы ў паведамленьні расейскага МЗС «першым этапам» адказу на забарону вяшчаньня. Улады прызнаюць мэдыякарпарацыю СМІ-замежным агентам, гаворыцца ў паведамленьні. Масква складзе сьпіс нямецкіх чыноўнікаў і работнікаў грамадзкіх структур, якім будзе забаронены ўезд у Расею.

Нямецкі мэдыярэгулятар забараніў вяшчаньне RT у Нямеччыне 1 лютага. У расейскага дзяржаўнага канала не было ліцэнзіі на працу. Нямецкае заканадаўства забараняе вяшчаць на тэрыторыі краіны дзяржаўным СМІ іншых краін.

Расейскі канал спрабаваў атрымаць ліцэнзію ў Люксэмбургу, але там яе выдаць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што большая частка супрацоўнікаў нямецкамоўнага RT працуюць у Нямеччыне. Вяшчаньне з Сэрбіі па эўрапейскай ліцэнзіі нямецкі рэгулятар забараніў.

Пытаньне аб забароне на вяшчаньне абмяркоўвалася кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым зь кіраўніком нямецкага МЗС Аналенай Бербок. Яна казала, што нямецкія ўлады ня маюць дачыненьня да рашэньня рэгулятара, а забарона на вяшчаньне абумоўлена заканадаўствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG