Міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі нанесла авіяўдар па групоўках джыхадыстаў у горадзе Атмэх на паўночным захадзе Сырыі. Відавочцы сьцьвярджаюць, што яны былі забітыя, паведамляе Reuters.
Пакуль невядома, ці былі ахвяры сярод мірнага насельніцтва, або пацярпелі адно джыхадысты. Мясцовыя жыхары таксама паведамілі, што чулі інтэнсіўную страляніну.
Авіяўдар нанесьлі каля поўначы, налёт доўжыўся 2 гадзіны. Экспэрты адзначаюць, што гэта была самая маштабная апэрацыя міжнароднай кааліцыі з моманту забойства лідэра «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакра аль-Багдадзі ў 2019 годзе.
Паўночна-ўсходняя частка Сырыі, дзе адбыўся рэйд, а менавіта правінцыя Ідліб і прылеглая мясцовасьць, кантралюецца групоўкай «Хаят Тахрыр аш-Шам» (раней «Фронт Нусра»), якая да 2016 году ўваходзіла ў склад «Аль-Кайды».