Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO заклікала Эўропу пазбавіцца энэргазалежнасьці ад Масквы, Вялікая Брытанія пагражае канфіскацыяй актываў расейскіх алігархаў


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Эўропа павінна дывэрсыфікаваць свае пастаўкі энэргарэсурсаў, заявіў кіраўнік NATO пасьля таго, як Вялікая Брытанія папярэдзіла, што «вельмі верагодна», што Расея, найбуйнейшы пастаўшчык прыроднага газу на кантынэнце, уварвецца ва Ўкраіну.

Расея сабрала каля 120 000 вайскоўцаў каля суседняй Украіны і запатрабавала ад заходняга абарончага альянсу вывесьці войскі і зброю з Усходняй Эўропы і забараніць Украіне, былой савецкай дзяржаве, далучацца да заходняга абарончага альянсу, піша Reuters.

Масква адмаўляе любыя пляны ўварваньня, але ў нядзелю заявіла, што будзе прасіць NATO ўдакладніць, ці мае намер яно выконваць ключавыя абавязаньні ў бясьпецы. Украіна, у сваю чаргу, праводзіць падрыхтоўку рэзэрвістаў.

Канада заявіла, што часова адклікала «неістотны пэрсанал» свайго пасольства ў Кіеве, але дадала, што амбасада будзе працаваць.

Злучаныя Штаты, якія пагражаюць Расеі новымі сур’ёзнымі санкцыямі, калі яна ўварвецца ва Ўкраіну, заявілі, што чакаюць адказу ад Масквы. NATO ня выйдзе з Усходняй Эўропы і не забароніць далучацца да блёку Ўкраіне, але гатова абмяркоўваць такія тэмы, як кантроль над узбраеньнямі і меры ўмацаваньня даверу. Тым часам амэрыканскія сэнатары працуюць над санкцыямі, якія накіруюць супраць найбольш значных расейскіх банкаў, сувэрэннага доўгу і іншых аспэктаў фінансавай сыстэмы, падначаленай Крамлю.

Нямеччына, у сваю чаргу, раней адмовілася пастаўляць ва Ўкраіну зброю, а ў пытаньні санкцый заклікала да «разважлівасьці».

Эўразьвяз залежыць ад Расеі прыкладна на траціну паставак газу, і любыя перапынкі пагоршаць існуючы энэргетычны крызіс, выкліканы дэфіцытам.

«Мы занепакоеныя энэргетычнай сытуацыяй у Эўропе, бо яна дэманструе ўразьлівасьць быць занадта залежнай ад аднаго пастаўшчыка прыроднага газу, і гэта прычына, чаму саюзьнікі па NATO згодныя з тым, што нам трэба працаваць і засяродзіцца на дывэрсыфікацыі паставак», — сказаў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Вялікая Брытанія заявіла ў нядзелю, што на гэтым тыдні пашырыць сфэру ўласных магчымых санкцый у заканадаўстве, каб стрымаць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Міністарка замежных спраў Ліз Трас у інтэрвію тэлеканалу BBC заявіла, што санкцыі могуць распаўсюдзіцца на маёмасьць расейскіх алігархаў, якія маюць значную частку актываў у Брытаніі.

Цэнтар амэрыканскага прагрэсу, аналітычны цэнтар у ЗША, заявіў, што Брытанія сутыкнецца з праблемамі, паколькі ёсьць шчыльныя сувязі «паміж расейскімі грашыма і кіроўнай Кансэрватыўнай партыяй Злучанага Каралеўства, прэсай, а таксама яе нерухомасьцю і фінансавай індустрыяй».

Ліз Трас у адказ на гэткія засьцярогі сказала:

«Тут існуе рэальная пагроза свабодзе і дэмакратыі ў Эўропе. І гэта больш важна, чым кароткатэрміновыя эканамічныя выгады, як для Злучанага Каралеўства, так і для нашых эўрапейскіх саюзьнікаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG