Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абвясьцілі ў вышук брата Аляксея Навальнага


Алег Навальны
Алег Навальны

Брат апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Алег аб’яўлены ў фэдэральны вышук. Гэта вынікае з базы даных МУС Расеі. Згодна з базай, вышук зьвязаны з крымінальнай справай. Зь якім менавіта не ўдакладняецца.

25 студзеня крымінальна-выканаўчая інспэкцыя накіравала хадайніцтва ў Люблінскі раённы суд Масквы з патрабаваньнем замяніць Алегу Навальнаму ўмоўны тэрмін па «санітарнай справе» на рэальны.

Згодна з інфармацыяй на сайце суда, хадайніцтва аб адмене рашэньня зарэгістравана 24 студзеня. У якасьці нагоды для яго ўказана невыкананьне асуджаным ускладзеных абавязкаў, ухіленьне ад кампэнсацыі шкоды або ўчыненьне новага злачынства.

Брат палітыка Аляксея Навальнага Алег у жніўні 2021 года атрымаў год умоўна па «санітарнай справе». Яно было распачата ў студзені 2021 года. Па вэрсіі сьледзтва, абвінавачаныя заклікалі выйсьці на акцыю ў падтрымку Аляксея Навальнага і правакавалі людзей на парушэньне санітарна-эпідэміялягічных норм.

У жніўні мінулага года суд прызначыў Алегу Навальнаму год умоўнага тэрміну, яго прызналі вінаватым у падбухторваньні да парушэньня санітарных нормаў.

«Санітарная справа» была распачата пасьля пратэстных мітынгаў, якія прайшлі ў студзені 2021 года, у падтрымку Аляксея Навальнага. Па вэрсіі сьледзтва, паплечнікі палітыка стварылі небясьпеку распаўсюджваньня каранавіруса, заклікаўшы людзей выйсьці на акцыі пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG