Пра гэта 16 студзеня заявіў ірацкі міністар замежных спраў Фуад Хусэйн на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе зь міністрам замежных спраў Літвы Габрыелюсам Ландсбэргісам.
Паводле Хусэйна, ад 18 лістапада ірацкі ўрад арганізаваў «10 авіярэйсаў з Багдаду ў Беларусь», каб вярнуць сваіх грамадзян на Радзіму.
Прэсавы сакратар міністэрства замежных спраў Іраку Ахмэд аль-Сахаф пазьней сказаў агенцтву AFP, што «3,817 ірацкіх мігрантаў вярнуліся на Радзіму зь Беларусі, а 112 — зь Літвы».
Паводле аль-Сахафа, некаторыя іракцы застаюцца ў Беларусі, але складаная сытуацыя не дазваляе вызначыць іх колькасьць.