Міністэрства замежных спраў Польшчы ў адказе на запыт тэлеканалу «Белсат», патлумачыла, што адбываецца з чэргамі на візы, навошта была ўведзеная дадатковая працэдура праверкі асобы і чаму так складана злавіць «акно» для падачы дакумэнтаў.
Дэпартамэнт інфармацыі МЗС у сваім адказе адзначыў, што польскія консулы пастаянна сочаць за сытуацыяй зь візамі і прыкладаюць намаганьні для паляпшэньня сыстэмы прыёму заявак зьнешнім пастаўшчыком паслуг (візавы цэнтар VFS Global — афіцыйны партнэр польскай амбасады ў Беларусі).
«Таму была ўведзеная дадатковая працэдура праверкі асобы, каб пазьбегнуць удзелу мясцовых пасярэднікаў у працэсе падачы заявак на візу. З назіраньняў пасьля ўвядзеньня паслугі вынікае, што незаконныя пасярэднікі перасталі быць эфэктыўнымі», — гаворыцца ў атрыманым тэлеканал лісьце з МЗС.
У польскім дыпляматычным ведамстве таксама птлумачылі, што інфармацыя аб датах свабодных месцаў на падачу дакумэнтаў на візы публікуецца на сайтах VFS Global. З прычыны вялікай цікавасьці да віз вакантныя месцы выкарыстоўваюцца зацікаўленымі іншаземцамі на працягу дзьвюх-трох гадзін пасьля іх запуску. Таму людзі, якія не пасьпяваюць зарэгістравацца, атрымліваюць паведамленьне ад сыстэмы аб немагчымасьці рэгістрацыі. Такая сытуацыя зьвязана не з сыстэмай, а з абмежаваньнямі па колькасьці вызваленых месцаў, гаворыцца ў адказе польскага МЗС.
МЗС Польшчы папярэджвае аб недапушчальнасьці выкарыстаньня паслугаў незаконных пасярэднікаў.
«Пасярэднікі ніяк не супрацоўнічаюць з польскімі консуламі, і іх паслугі, хаця і высокааплатныя, не ўплываюць на выдачу візы. Варта адзначыць, што з ростам попыту на візы гэты від дзейнасьці разьлічаны выключна на вымаганьне сродкаў у патэнцыйных заяўнікаў на візу безь якіх-небудзь гарантый яе выдачы. Мы падкрэсьліваем, што консулы пастаянна кантралююць візавую сыстэму і не спыняюць сваіх намаганьняў для ўдасканаленьня сыстэмы прыёму заявак ад зьнешніх пастаўшчыкоў паслуг», — гаворыцца ў адказе МЗС МЗС Польшчы на запыт тэлеканалу Белсат.
Днямі стала вядома пра новаўвядзеньні для тых, хто плянуе атрымаць польскую візу. З 26 чэрвеня пры рэгістрацыі на сайце VFS неабходна загружаць ня толькі фатаграфію асобы і разварот дакумэнта, але і здымак яго вокладкі. Акрамя таго, сыстэма будзе фіксаваць колькасьць уваходаў у асабісты кабінэт. Пасьля пяці заходаў заяўнік будзе блякавацца на некалькі гадзін. Гэта ўскладняе атрыманьне тэрмінаў падачы на візу.
Форум