Начальнік пажарнай службы назваў пажар адной з самых трагічных падзей у горадзе за апошнія дзесяцігодзьдзі.
У гарадзкой пажарнай службе паведамілі, што 9 студзеня пажар у 19-павярховым доме ліквідавалі каля 200 пажарных.
У выніку пажару пацярпелі ня менш як 63 чалавекі, 32 шпіталізавалі, большасьць зь іх ад удыханьня дыму, паведаміў камісар пажарнай службы Дэніэл Нігра. Аб прычынах пажару пакуль не паведамляецца.
Пажар у раёне Бронкс у Нью-Ёрку адбыўся празь некалькі дзён пасьля пажару ў доме ў Філядэльфіі, у выніку якога загінулі 12 чалавек, 8 зь якіх дзеці.