Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьнежань у крымінальных справах за пратэсты асудзілі сама меней 118 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» падвёў вынікі крымінальнага перасьледу беларусаў у сьнежні за ўдзел у пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

Паводле праваабаронцаў, за сьнежань 2021 году:

  • ня менш за 210 грамадзян Беларусі перасьледавалі з палітычных матываў у судовым парадку;
  • колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася на 80 чалавек;
  • у «пратэставых» крымінальных справах асудзілі сама меней 118 чалавек (зь іх 83,9% мужчын і 16,1% жанчын).

Сумарна за сьнежань, у вядомых праваабаронцам «Вясны» крымінальных справах, асудзілі:

  • 51 чалавека — агулам на 284 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі,
  • 23 чалавекі — агулам на 49 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»),
  • 37 чалавек — агулам на 76 гадоў і 4 месяцы абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»),
  • 2 чалавекі — агулам на 5 месяцаў арышту,
  • 3 чалавекі — агулам на 260 базавых велічынь штрафу (у якасьці асноўнага віду пакараньня для 2 чалавек і дадатковага — для 1 чалавека),
  • у дачыненьні да 6 чалавек ужылі прымусовыя меры бясьпекі і лекаваньня.

У сьнежні 2021 году пакараньне ў палітычна матываваных крымінальных справах, зьвязанае з пазбаўленьнем волі, яе абмежаваньнем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі», прымусовымі мерамі бясьпекі і арышту суды ўжывалі ў 98,3% выпадкаў асуджэньня фігурантаў «пратэставых» спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG