Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні правялі дабрачынны аўкцыён у падтрымку беларускіх палітвязьняў


Адна з працаў у Галерэя мастакоў на дабрачынным аўкцыёне ў падтрымку беларускіх палітвязьняў. Вільня
Адна з працаў у Галерэя мастакоў на дабрачынным аўкцыёне ў падтрымку беларускіх палітвязьняў. Вільня

Гэта другі мастацкі аўкцыён у Вільні ў падтрымку беларускіх палітвязьняў цягам сьнежня.

На праведзеным у сталіцы Літвы мастацкім аўкцыёне ў падтрымку беларускіх палітвязьняў і іх сем’яў сабралі 8 тысяч эўра. Пра гэта паведамляе сайт Delfi.lt.

Аўкцыён праводзіўся ў віленскай галерэі Саюзу мастакоў Літвы, а таксама ў інтэрнэце. Было прададзена амаль 40 твораў мастацтва. Грошы, пасьля выплаты падаткаў, пойдуць палітычным вязьням і іх семʼям у Беларусі.

«Падтрымка, атрыманая дзякуючы мастакам і знатакам мастацтва, зьяўляецца сымбалем таго, што злачынствы рэжыму не забыты, і мы шчыра клапоцімся аб адважных людзях Беларусі, нашых суседзях, якія змагаюцца за сваю свабоду», — сказала старшыня Літоўскага мастацкага таварыства Эгле Ганда Багданіене.

Адной з апякунак аўкцыёну была Сьвятлана Ціханоўская.

13 сьнежня ў Вільні прайшоў папярэдні аўкцыён, на якім пакупнікі набывалі жывапіс, кераміку і іншыя работы, сабраўшы такім чынам грошы для тых, каго трымаюць у турмах з палітычных прычын.

Тады за 12 тысяч эўра прадалі 33 творы беларускіх і літоўскіх мастакоў, паведаміў дабрачынны фонд BySol. Аўкцыён зладзіў офіс дэпутата Эўрапарлямэнту Пятраса Аўштравічуса, літаратурнае аб’яднаньне мастакоў пад патранатам старшыні Сойму Літвы Вікторыі Чміліце-Нільсэн і лідэркі беларускай апазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай.

У Беларусі на 26 сьнежня 955 палітвязьняў. Шмат людзей вымушана ўцяклі за мяжу, нярэдка зь сем'ямі, каб уратавацца ад рэпрэсій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG