Палова зь іх — грамадзяне Іраку. Яны спрабавалі патрапіць у Польшчу на пантоне праз раку. Пры гэтым беларускія службы аказвалі ім дапамогу, гаворыцца ў паведамленьні польскага ведамства.
Міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы пачаўся ўлетку і абвастрыўся ў пачатку лістапада. Да сьнежня колькасьць уцекачоў там зьменшылася: стыхійныя лягеры зьніклі, беларускія ўлады разьмясьцілі частку мігрантаў у лягістычным цэнтры. Каля тысячы тых, хто прыехаў, пакінулі беларускую тэрыторыю, вылецеўшы ў Ірак.
Краіны ЭЗ абвінавачваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў міграцыйным крызісе на мяжы. 2 сьнежня Эўразьвяз увёў пяты пакет санкцыяў супраць Беларусі. Пад абмежаваньні патрапілі 17 фізычных асоб і 11 арганізацый, сярод якіх авіякампанія «Белавія» і дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта». Аналягічныя захады прыняло Міністэрства фінансаў ЗША.