Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: двух асуджаных за «масавыя беспарадкі» з калёніі перавялі ў турму


Горадзенская турма. Архіўнае фота
Горадзенская турма. Архіўнае фота

На 21 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 933 чалавекі.

Дзьмітрыю Карнееву з Добруша і Ігару Повараву са Жлобіна пагоршылі ўмовы ўтрыманьня, перавёўшы з калёніі ў турму. Пра гэта BPN стала вядома ад іх сяброў.

«8 сьнежня мяне „ацанілі“ (г. зн. асудзілі) і далі 3 гады турэмнага рэжыму. Паеду ў Горадню ці Жодзіна», — паведаміў у лісьце з аршанскай калёніі Дзьмітры Карнееў.

Яму паставілі ў віну «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» (артыкул 411 Крымінальнага кодэксу).
Ігара Поварава ўжо этапавалі з наваполацкай калёніі ў горадзенскую турму.

За «масавыя беспарадкі» летась 10 жніўня ў Гомлі абвінавацілі непаўналетняга Дзьмітрыя Залатарова, Леаніда Кавалёва і Дзьмітрыя Карнеева. Першага асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі, другога — на 6, трэцяга — на 8.

Ігар Повараў працаваў на Беларускім мэталюргічным заводзе ў Жлобіне. У жніўні 2020-га на прадпрыемстве спрабавалі арганізаваць страйк, пэўны час усе тры печы не працавалі. Пасьля найбольш актыўных удзельнікаў затрымалі, Ігара Поварава пакаралі 3 гадамі пазбаўленьня волі.

Сёлета ў пачатку сьнежня праваабаронцам стала вядома, што Ігара Поварава на паўгода зьмяшчалі ў памяшканьне камэрнага тыпу наваполацкай калёніі і катавалі холадам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG