Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выслала двух нямецкіх дыпляматаў


Амбасада Нямеччыны ў Маскве
Амбасада Нямеччыны ў Маскве

Расея аб’явіла пэрсонамі нон грата двух нямецкіх дыпляматаў у адказ на аналягічнае рашэньне Нямеччыны. Пра гэта паведаміла расейскае міністэрства замежных справаў.

У сувязі з гэтым у МЗС Расеі 20 сьнежня выклікалі пасла Нямеччыны ў Маскве. 15 сьнежня ўлады Нямеччыны абвясьцілі непажаданымі асобамі двух супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Бэрліне. Высылка зьвязаная з прысудам у справе аб забойстве былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі.

Раней у гэты ж дзень суд у Бэрліне прыгаварыў расейца Вадзіма Красікава да пажыцьцёвага зьняволеньня па абвінавачаньні ў забойстве Хангашвілі. Паводле пракурораў, забойства замовілі расейскія спэцслужбы. Расея дачыненьне да злачынства катэгарычна адмаўляе.

16 сьнежня МЗС Расеі заявіла аб недатычнасьці высланых дыпляматаў да справы аб забойстве. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў таксама заявіў, што ў Крамлі катэгарычна ня згодныя з высновамі нямецкага суду ў справе аб забойстве Хангашвілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG