Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Літоўскай чыгункі пакіне пасаду праз скандал вакол транзыту беларускага калію


Сьцяг Літвы
Сьцяг Літвы

Пры гэтым прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце паведаміла, што ўрад краіны захавае свой цяперашні склад.

Старшыня праўленьня «Літоўскай чыгункі» Мантас Бартушка пакіне сваю пасаду. Калі спыніцца транзыт беларускіх угнаеньняў празь Літву, будзе залежыць ад заканадаўчай базы.

«Ёсьць некалькі варыянтаў. З пункту гледжаньня дзейнага прававога рэжыму можна сьцьвярджаць, што амэрыканскія санкцыі, прынятыя ў пачатку сьнежня, набываюць моц 1 красавіка. Але ня трэба забывацца, што перавозкамі можа займацца ня толькі чыгунка. Пытаньне ў тым, калі такія грузы ня трапяць у Літву, — спасылаецца Delfi на прадстаўніка праўленьня «Літоўскай чыгункі» Кястуціса Шлюжаса.

Сам ён схільны лічыць, што найбольш імаверны сцэнар спыненьня беларускага транзыту — ад 1 красавіка 2022 году.

«Калі да таго часу зьявяцца новыя санкцыі, скажам, Эўразьвязу, або ў Літве прымуць закон, які напярэдадні прадставіла Міністэрства транспарту, тады і дата зрушыцца, усё залежыць ад прававой базы. Яшчэ адзін варыянт — калі мы ўбачым пэўныя абставіны, у сілу якіх той ці другі бок ня можа выконваць свае абавязаньні, напрыклад такія, як плацяжы. Тады гэта будзе адзін з крокаў, які будзе мець пад сабой юрыдычную аснову», — выклаў магчымыя варыянты прадстаўнік літоўскага перавозчыка.

Ён нагадаў, што авансы беларускай кампаніі спрабавалі вярнуць, але працэдура зацягнулася.

Пры гэтым ён пацьвердзіў, што на фоне скандалу з транзытам прадукцыі «Беларуськалію» старшыня праўленьня «Літоўскай чыгункі» Мантас Бартушка пакіне сваю пасаду.

У той жа час міністры замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс і транспарту Марус Скуодзіс, якія раней падалі заявы пра адстаўкі, працягнуць працу. Прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце паведаміла, што ўрад краіны захавае свой цяперашні склад.

На яе перакананьне, урад пасьлядоўна падтрымліваў увядзеньне абмежаваньняў у дачыненьні рэжыму Лукашэнкі і ніколі не дамагаўся выключэньня з санкцыйнага сьпісу асобных тавараў ці суб’ектаў — нават у тых выпадках, калі гэта азначала адмову ад камэрцыйных стасункаў.

Таму падазрэньні, быццам урад хацеў любой цаной захаваць перавозку тавараў, якія пакуль ня ўключаныя ў эўрапейскі санкцыйны сьпіс, беспадстаўныя — з самага пачатку тэрміну паўнамоцтваў пытаньне дывэрсыфікацыі перавозак і зьніжэньня рызык, зьвязаных з угодамі з суб’ектамі, якія не ўваходзяць у прастору, дзе вышэй за ўсё стаяць законы, былі ў ліку галоўных задач дзяржаўных кампаній, падсумавала прэм’ер-міністарка Літвы.

Яна спадзяецца, што не пазьней за 31 студзеня краіна падасьць свае нацыянальныя рашэньні гэтай сытуацыі і прапануе далейшыя санкцыі супраць рэжыму, які ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.

У паведамленьні ўраду афіцыйна заяўлена, што склад дзейнага ўраду ня зьменіцца, інфармуе Delfi.

«Аб’ектыўная рэальнасьць, ва ўмовах якой даводзіцца працаваць, — пандэмія COVID-19, якая не спыняецца, і арганізаваны Лукашэнкам паток мігрантаў, скіраваны на ціск на ЭЗ, — дыктуе свае выклікі і прымушае большую частку часу аддаваць вырашэньню гэтых праблем. Нягледзячы на гэта, ураду ўсё ж удалося прыняць і пачаць ажыцьцяўленьне большай часткі праграмаў, заплянаваных на гэты год. Я лічу гэта вялікай перамогай», — сказала Інгрыда Шыманіце.

Прэм’ер-міністарка Літвы спадзяецца, што не пазьней за 31 студзеня краіна падасьць свае нацыянальныя рашэньні гэтай сытуацыі і прапануе далейшыя санкцыі супраць рэжыму, які ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.

Раней скандал вакол «Літоўскай чыгункі» стаў прычынай таго, што міністры замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс і транспарту Марус Скуодзіс падалі прэмʼеру заявы аб адстаўцы. Ігрыда Шыманіце паведаміла, што здолела пераканаць абодвух забраць заявы і працягнуць працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG