Гэтае рашэньне, калі яго зацьвердзіць парлямэнт, зробіць Чэхію трэцяй краінай NATO, пасьля Вялікай Брытаніі і Эстоніі, якая накіроўвае вайскоўцаў на польска-беларускую мяжу.
«Польскі бок запрасіў інжынэрныя падразьдзяленьні, таму што просіць выканаць задачы будаўніцтва і рамонту памежных шлягбаўмаў. Варшава прасіла таксама падразьдзяленьні для назіраньня за мяжой зь Беларусьсю і днём, і ўначы», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі міністар абароны Чэхіі Любамір Мэтнар.
Ён сказаў, што парлямэнт можа ўхваліць рашэньне на наступным тыдні, а вайскоўцы трапяць у Польшчу праз тыдзень.
Яны ня будуць непасрэдна ўдзельнічаць у нейкіх кантактах зь людзьмі, якія спрабуюць перайсьці мяжу.