Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта няпростае рашэньне». Кіраўніцтва менскай WG Mobile выдаліла бчб-эмодзі са значкоў карпаратыўнага Slack


У распараджэньні рэдакцыі dev.by аказаўся ліст, які напісаў сваім супрацоўнікам Тэйн Лімэн, кіраўнік менскай студыі Wargaming Mobile. У ім Лімэн абвяшчае пра «няпростае рашэньне» — выдаліць бчб-эмодзі з карпаратыўнага Slack — і тлумачыць прычыны.

«Прымаючы да ўвагі дзейныя ў Беларусі правілы, мы зьбіраемся выдаліць «бел-чырвона-белы» сьцяг з нашага сьпісу значкоў у Slack. Прававыя пытаньні і зьвязаныя зь імі рызыкі, якія могуць закрануць нашых супрацоўнікаў (асабліва з улікам магчымых ператрусаў падчас перасячэньня мяжы і іншых патэнцыйных узаемадзеяньняў з праваахоўнымі органамі) — занадта вялікія, каб іх ігнараваць», — піша ў лісьце Лімэн.

Тэйн Лімэн падкрэсьлівае, што кампанія цалкам падтрымлівае правы кожнага супрацоўніка на асабістае меркаваньне, аднак «наша першая і галоўная задача — паклапаціцца аб бясьпецы і дабрабыце кожнага з вас. Выдаленьне значка адпавядае гэтай важнай патрэбе».

Лімэн разумее, што «гэтае рашэньне шмат каму можа не спадабацца», але выказаў спадзяваньне, што «ўсе зразумеюць прычыны, дзеля якіх яно прынята. Гэта няпростае рашэньне, але мы вельмі сур'ёзна ставімся да бясьпекі кожнага».

  • Тэйн Лімэн — амэрыканец, працуе ў Wargaming з 2015 году. Узначальваў глябальны паблішынг Wargaming America, быў выканаўчым прадусарам World of Tanks PC. Ад 2018 году кіруе менскай студыяй WG Mobile.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG