Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энтані Блінкен: «У выпадку агрэсіі Расеі супраць Украіны ЗША зробяць захады, ад якіх раней устрымліваліся»


Пасьля сустрэчы Энтані Блінкена зь Сяргеем Лаўровым у Стакгольме, 2 сьнежня 2021
Пасьля сустрэчы Энтані Блінкена зь Сяргеем Лаўровым у Стакгольме, 2 сьнежня 2021

Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША назваў умовы для ўзмацненьня абароннага патэнцыялу NATO.

Камэнтуючы пагрозу нападу Расеі на Ўкраіну, Энтані Блінкен заявіў, што ён меў бы сур’ёзныя наступствы. NATO будзе гатовае пашыраць абарончы патэнцыял, калі таго запатрабуе расейская агрэсія, піша DW.

NATO пойдзе на ўмацаваньне свайго абароннага патэнцыялу, калі ў гэтым узьнікне неабходнасьць у выніку расейскай агрэсіі. Пра гэта аб’явіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас інтэрвію ў эфіры швэдзкай тэлевізіі ў нядзелю, 5 сьнежня.

Камэнтуючы вынікі сваёй нядаўняй сустрэчы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым у рамках пасяджэньня Рады міністраў замежных спраў АБСЭ ў Стакгольме, Блінкен паведаміў, што хацеў даць кіраўніку МЗС Расеі зразумець, што наступствы ад магчымага паўторнага акту агрэсіі Расеі супраць Украіны будуць «сур’ёзнымі» і што для вырашэньня рознагалосьсяў паміж дзьвюма краінамі існуе найлепшы спосаб, а менавіта дыпляматыя, у прыватнасьці прымяненьне менскіх пагадненьняў.

Адказваючы на пытаньне вядоўцы пра тое, ці маюць на ўвазе «сур’ёзныя наступствы» ад магчымага нападу Расеі на Ўкраіну «ваенныя наступствы», Блінкен заявіў:

«Мы далі вельмі дакладна зразумець, што ў гэтага будуць сур’ёзныя наступствы. Мы разглядаем, напрыклад, эканамічныя меры, якія аказалі б вельмі вялікі ўплыў, а таксама рэчы, ад якіх мы ўстрымліваліся ў мінулым, калі ў нас былі глыбокія рознагалосьсі з Расеяй».

«Наступствы будуць не ў інтарэсах Расеі»

«Вядома, важна, каб ва Ўкраіны была магчымасьць абараніць сябе самастойна. Гэта тое, з чым мы і многія іншыя краіны дапамагаем ёй ужо на працягу шэрагу гадоў, — працягнуў дзяржсакратар ЗША. — І сам альянс NATO — абарончы альянс, празрысты альянс — калі абаронны патэнцыял NATO трэба будзе ўмацаваць у выніку агрэсіі Расеі — а я толькі што вярнуўся з саміту NATO, — то мы зробім гэта».

На ўдакладняльнае пытаньне аб тым, ці будуць гэта наступствы ваеннага характару, Блінкен адказаў, што ён не гатовы абмяркоўваць гэтае пытаньне дэталёва, дадаўшы, што гэтыя наступствы, аднак, будуць мець вялікае значэньне і ня будуць у інтарэсах Расеі.

«Калі некаторым краінам будзе дазволена мяняць межы, ужываючы сілу ў адносінах да свайго дэмакратычнага суседа, і супраць гэтага нічога ня будуць рабіць, то іншыя краіны прыйдуць да высновы, што і яны могуць так рабіць. Калі нейкім краінам будзе дазволена дыктаваць сваім дэмакратычным суседзям, якую палітыку ім праводзіць, з кім аб’ядноўвацца, і мы нічога ня зробім супраць гэтага, гэта будзе азначаць магутны сыгнал, вельмі дрэнны сыгнал усім астатнім у сьвеце, якія маглі б захацець зрабіць тое ж самае. Гэта тычыцца ня толькі Ўкраіны, гэта выходзіць за межы пытаньня аб Украіне», — заявіў Блінкен.

  • Чакаецца, што 7 сьнежня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правядзе ў рэжыме відэасувязі перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, прычым адной з галоўных тэм гэтай размовы стане сытуацыя вакол Украіны.
  • Раней, 3 сьнежня, міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў у артыкуле, апублікаваным аналітычным цэнтрам Atlantic Council, заклікаў заходнія краіны аказаць ягонай краіне падтрымку перад магчымай агрэсіяй з боку Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG