Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Клімавічах гарэў адукацыйны цэнтар, праводзілі эвакуацыю дзяцей


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паведамленьне аб пажары паступіла ў МНС 24 верасьня ў 11:34.

Аб пажары ў будынку Клімавіцкага раённага цэнтру карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі гаворыцца ў апэратыўнай дзённай зводцы Міністэрства надзвычайных сытуацый.

Адзначаецца, што на кухні адукацыйнага цэнтру гарэла духавая шафа.

«Пацярпелых няма. Адміністрацыяй установы з будынку эвакуаваныя 23 чалавекі, зь іх шасьцёра дзяцей. Прычына пажару высьвятляецца», — адзначаецца ў зводцы.

Паводле МНС, за мінулыя дзяжурныя содні (з 6:00 24 верасьня па 6:00 25-га), ад агню ў Беларусі загінулі два чалавекі. Гібель мужчыны 1971 году нараджэньня зафіксавалі ў вёсцы Турышчава Горацкага раёну. Пэнсіянэрка 1951 г. н. загінула на пажары ў вёсцы Баёўка Шумілінскага раёну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG