Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларусаў вырасьлі даўгі перад банкамі


Грамадзяне Беларусі павялічваюць даўгі перад банкамі перадусім праз спажывецкае крэдытаваньне.

Запазычанасьць фізычных асобаў па крэдытах на 1 лістапада вырасла да 16 млрд 208 млн рублёў.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку, амаль 70% гэтай сумы — даўгі па крэдытах на нерухомасьць, і гэты паказьнік працягвае расьці: беларусы працягваюць браць пазыкі, нягледзячы на тое, што крэдыты даражэюць.

Новых крэдытаў у студзені-кастрычніку беларусы ўзялі на 7 млрд 277 млн рублёў. Больш за ўсё банкі выдалі пазыкаў у жніўні — амаль на 835 млн рублёў. Менш за ўсё — у студзені, на 543 млн рублёў.

На 1 лістапада па крэдытах на нерухомасьць насельніцтва завінавацілася 10 млрд 927 млн рублёў. Гэта 67% у агульнай суме запазычанасьці. На долю даўгоў па спажывецкім крэдытаваньні прыпадае 33% — 5 млрд 200 млн рублёў.

Сярэдняя працэнтная стаўка, пад якую можна было атрымаць крэдыт у кастрычніку, склала 11,43% гадавых (у пачатку году яна была 9%).Аднак паступова даступнасьць крэдытаў для насельніцтва і прадпрыемстваў зьніжаецца. 21 ліпеня вырасла стаўка рэфінансаваньня, а днямі Нацбанк падвысіў разьліковыя велічыні стандартнай рызыкі, што прывяло да чарговага падаражаньня крэдытаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG