Жонцы Андрэя Алесі Рак у ізалятары на Акрэсьціна, аднак, сказалі ўдзень, што яе мужа ў іх няма.
25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі.
З нагоды затрыманьня Андрэя Кузьнечыка з адмысловай заявай выступіў прэзыдэнт Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Джэймі Флай:
«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае намаганьні з мэтай зьнішчыць усе незалежныя СМІ ў Беларусі. Андрэй быў выкрадзены агентамі рэжыму толькі за тое, што ён журналіст. Рэжым таксама атакаваў адзін з нашых акаўнтаў у сацыяльных сетках, спрабуючы перакрыць яшчэ адзін канал інфармацыі для беларускага народу. Андрэй павінен быць неадкладна вызвалены, яму павінна быць дазволена вярнуцца да жонкі і маленькіх дзяцей. Ніякага злачынства ён не ўчыняў».