Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады ўзяліся рэгуляваць цэны на труны


Новыя, «Лясныя», могілкі ў Менску
Новыя, «Лясныя», могілкі ў Менску

Сталічны гарвыканкам абмежаваў цэны на рытуальныя паслугі.

Максымальныя тарыфы на хаўтуры цяпер такія:

  • простая труна — 32 рублі 77 капеек,
  • труна, абабітая тканінай — 51 рубель 22 капейкі,
  • драўляны крыж — 21 рубель 68 капеек,
  • перавозка цела — 1 рубель 32 капейкі за кілямэтар і 33 рублі 66 капеек за гадзіну,
  • пахаваньне ў выкапанай далакопам магіле — 240 рублёў 63 капейкі ўзімку і 66 рублёў 30 капеек улетку,
  • выкапаць магілу экскаватарам — 75 рублёў 64 капейкі ўзімку і 58 рублёў 34 капейкі ўлетку.

Таксама ўлады вызначылі гранічныя тарыфы на

  • пахаваньне ці зьмяшчэньне ў калюмбарый урны з прахам,
  • ручное і мэханізаванае апусканьне труны ў магілу,
  • выраб тумбаў і слупкоў,
  • дастаўку рытуальных вырабаў.

Пастанову прынялі яшчэ 14 кастрычніка, але набыла моц яна пасьля апублікаваньня 4 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG