Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «віцебскіх Курапатах» павалілі 9 крыжоў


Павалены крыж у Хайсах
Павалены крыж у Хайсах

На месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам актывісты знайшлі паваленымі 9 крыжоў з 32. 

Пра гэта паведаміла суполка «Хайсы — віцебскія Курапаты».

Напярэдадні Дзядоў актывісты прыехалі ўпарадкаваць урочышча і пабачылі, што з 32 крыжоў 9 паламаныя.

Раней улетку невядомыя зламалі яшчэ два крыжы, зрэзалі зваркай адзін з паказальнікаў на месца масавых расстрэлаў і сарвалі шыльду ў другога.

Упершыню чалавечыя парэшткі знайшлі ў лесе пад Хайсамі ў 2014 годзе. Вайскоўцы эксгумавалі косткі і праз год пахавалі на вайсковым мэмарыяле — у братняй магіле каля станцыі Лужасна.

Прапанову пахаваць парэшткі там, дзе іх знайшлі, і абвясьціць лес каля Хайсаў мэмарыяльнай тэрыторыяй улады не падтрымалі. Актывісты і сваякі рэпрэсаваных уласнымі сіламі ствараюць там мэмарыял — з сымбалічнымі магіламі, паказальнікамі, інфармацыйнымі шыльдамі і крыжамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG